4 ноября 2017, 15:52

Преподаватель лицея БГУ, Виктор Малыщиц, обратился к Министру образования Игорю Карпенко в своем посте в Facebook.

«Прачытаў сёння, што наш міністр адукацыі Карпенка «фанацее ад фінскай і эстонскай мадэлі». Ага, праходзілі мы ўжо гэта. У нас тут многія фанацеюць ад розных заходніх мадэляў. Толькі неяк па-свойму фанацеюць. Напрыклад, з сістэмы ЖКГ нам трэба пераняць толькі 100% аплату паслуг, з медыцынскай сферы – толькі платную медыцыну, а з «фінскай мадэлі» – толькі ліквідацыю гімназій», – пишет преподаватель.

Информация о том, что Карпенко фанат финской и эстонской модели образования, появилась после выступления депутата, председателя комиссии по образованию парламента, Игоря Марзалюка, на КЭФ-2017.


Далее в посте Виктор Малыщиц пишет: «Таварыш Карпенка, а ці вядома Вам, з чаго горача любімыя Вамі фіны пачыналі? З гіганцкіх укладанняў у абсталяванне школ, з рэзкага павышэння заробкаў настаўнікаў, з перападрыхтоўкі ўжо працуючага персаналу. Цяпер у Фінляндыі сапраўды няма сэнсу шукаць лепшае месца для дзіцяці – у любой школе краіны можна атрымаць якасную адукацыю ад сапраўдных прафесіяналаў гэтай справы.

Перад тым, як праводзіць сваю геніяльную рэформу, Вы, напэўна, сур'ёзна ўклаліся ў аснашчэнне школ? Не, у многіх з іх доследы па фізіцы і хіміі паказваюць з Ютуба, бо няма ні абсталявання, ні рэактываў. А рамонты і закупка асноўных рэчаў увогуле адбываюцца за грошы бацькоў. Можа, Вы неяк паспелі павысіць кваліфікацыю настаўнікаў, таму цяпер у кожнай школе будзе выкладанне на найвышэйшым узроўні? Ды не. Я сам настаўнік, і па маім прадмеце (астраномія) мне хопіць пальцаў рук, каб пералічыць настаўнікаў Мінска, якія ведаюць свой прадмет хоць крыху глыбей школьнай праграмы. З іншымі, больш папулярнымі, прадметамі сітуацыя лепш, але ненашмат. Ах, дык Вы, напэўна, паднялі заробкі разоў у 5, і ў бліжэйшы час таленавітыя настаўнікі самі набягуць запоўняць усе школы да апошняй? Канешне, не – зараз малады спецыяліст без рэгалій, які працуе на стаўку, атрымлівае рублёў 300-400. З такім заробкам Вы не набярэце настаўнікаў-прафесіяналаў на ўсе школы Беларусі.

Ладна, можа Вы вырашылі пачаць хаця б з малога? Адмянілі прымусовую падпіску на дзяржаўную прэсу? Перасталі адпраўляць дзяцей з урокаў на ўборку ўраджая? Перасталі навешваць на настаўнікаў не іхнія абавязкі? Ага, скажаце Вы, хрэн вам, а не адмену гэтай бздуры. Гэта ў нас такая фінская мадэль. Не забудзьцеся толькі падпісаць школу на «Камуніст Беларусі» і іншыя саўбелкі».

Кстати, о том, чему Беларуси можно поучиться у передовой Эстонии, мы уже писали.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
По теме