6 июня 2016, 15:20

Лявон Вольскі выклаў у сеціва кліп «А хто там ідзе?» на песню са свайго мінулага альбому «Hramadaznaūstva». Паводле рэжысёра відэа Мацея Сабурава, «ідэя была ў тым, каб зрабіць просты, але яскравы ролік з акцэнтам на сэнс словаў і самога Лявона. Калі ён спявае, на яго цікава глядзець».


Атрымалася своеасаблівае караоке: усе словы песні з'яўляюцца на экране. Такім чынам, цяпер «А хто там ідзе?» можна праспяваць «пад відэа» разам з Лявонам. «Кліп выкананы ў асноўных беларускіх колерах — чорным, белым, чырвоным і шэрым, — распавёў музыка. Калісьці я пісаў дыпломную працу ў гэтым калярыце. Атрымаў тры балы 'за захапленьне неўласьцівымі нашаму народу фармалісцкімі тэндэнцыямі'».

Лявон Вольскі працягвае збіраць грошы на запіс свайго наступнага альбому. Ужо ёсць 86% ад неабходнай сумы. Праца над альбомам не спыняецца, кажа музыка.

Падтрымаць Лявона і спрычыніцца да яго новай плыткі можна тут.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter