Сатырычны дуэт «Саўка ды Грышка» запісаў песню пра блакіроўку нашага гаротнага сайту. Відэа з удзелам «застабіла» Саўкі ды прагрэсіўнага Грышкі з'явілася на канале «Радыё “Свабода”» 19 чэрвеня.
Глядзець на Youtube
«І так усягда тут будзет з тым, хто іздзіёцца над святым!» — на трасянцы аргументуе неабходнасць абмежавання доступу да KYKY.org Саўка. «Рэкламы лепшай для KYKY я ўявіць і не магу!» — адказвае Грышка. Але пытанне: «Куку ці не куку?» — засталося без адказу.
Праект «Саўка ды Грышка» ужо некалькі гадоў аператыўна рэагуе на грамадскія падзеі, што адбываюцца ў Беларусі. Саўка і Грышка размаўляюць голасам, вельмі падобным на голас аднаго вядомага музыкі, якога на ўсялякі выпадак нельга называць.