Частка першая. Крананне
шчыра – я люблю, калі мяне кранаюцца жанчыны, мне вельмі падабаюцца выпадковыя дотыкі альбо калі жанчына прымушана быць набліжанаю да мяне. асабліва гэта адчуваецца ў грамадзкім транспарце, і, калі вучыўся ў Менску, я часта атрымліваў павышаны ціск, калі ехаў у гадзіны пік.
таксама скажу шчыра: гэтая прыемнасьць ад чужога цела не выклікае ўва мне нейкіх скрыўленьняў, мне ня хочацца сэксу ці мастурбацыі. я проста ў галаве малюю вобраз гэтай жанчыны або маладой дзяўчыны, аголены вобраз, уяўляю тую частку яе цела, якая ў дадзены момант кранаецца мяне, вось, напрыклад, плячо і невялікі кавалачак грудзей… ці мае гэтае плячо радзімкі… альбо, можа быць, грудзі маюць шырокія смочкі… я колькі разоў сам наўмысна дацягваўся локцем ці тыльным бокам далоні да спадарожніцы.
самае яскравае і запамінальнае крананьне было ў мяне на чацьвертым курсе: маладая практыткантка, малочная скура, тонкія рукі… я некалькі разоў да яе падыходзіў і яна, калі штосьці мне тлумачыла, нахілялася і выпадкова сваю руку клала мне на запясьце, вымагаючы мяне быць больш пільным падчас тлумачэньня. я нічога ня памятаваў, акрамя цёплай рукі і сузор'я радзімак, якія праглядаліся з белага рукава.
альбо таксама неверагоднае пачуцьцё, як мая аднагрупніца нахіляецца перадаць канспэкт майму сябру і яе грудзі акурат кладуцца мне на выцягнутую руку на стале. салодкія дотыкі…
такія крананьні часта нясуць за сабою фаервэрк эмоцый.
гэта калі я выпадковасьцю лёсу аднойчы апынуўся ў адным ложку зь пякельнай сяброўкай, і ніякага сэксу не плянавалася, пакуль яна не пачала гладіць сваёю рукою маю руку, так праводзіла пальцамі ад пляча і да кончыкаў пальца, і я адразу пачаў плавіцца як “Сьметанковы' сыр у мікрахвалёўцы.
наколькі я люблю крананьні і дотыкі, настолькі ж баюся, калі жанчына праяўляе сябе першаю альбо калі мае сваёю рысаю характару датыкальную камунікацыю падчас размовы ці знаёмства. ёсьць дзьве жанчыны, якіх я баюся, па-сапраўднаму баюся і стараюся зь імі дачыняцца на адлегласьці. яны абедзьве аднолькава падыходзяць да цябе і, адразу парушаючы тваю прыватную прастору, на плячо руку пакладуць або пачнуць гладзіць локаць. аднойчы янымяне проста спужалі, калі я сядзеў сьпінаю і адна зь іх падышла і пачала гладзіць мне сьпіну, распавядаючы, што варта было б зараз схадзіць па адной справе.
проста жах: холад, ступар, я б назваў нават спроба ўанатранага пабегу, абы толькі гэта скончылася. і я хачу сказаць, жанчыны гэтыя цікавыя і прывабныя, але іхная любоў да фізычнага кантакту падчас вэрбальнага хутка давядуць мяне да вар'ятні, нават нягледзячы на тое, што я кожным разам ад іх адштурхоўваюся, адыходжу на крок назад, у іх усё роўна атрымліваецца да мяне дацягнуцца.
Частка другая. Такт
у мяне ёсьць самая каштоўная сяброўка Валя, зь якою я стараюся ніколі не сварыцца і як мага часьцей бачыцца, зразумела, што праз мой пераезд у маёнтак яна для мяне сталася амаль недасяжнаю, бо наведваць мяне не зьбіраецца.
Валя – неверагодна ўнікальная, бо абсалютна ня ведае і не разумее, што такое такт, што, дзе і як трэба казаць і як сябе паводзіць. яна ніколі не хадзіла ў школу, бацькі ейнай сярэдняй адукацыяй займаліся самі, таму што, як Валя кажа, яна мела слабы імунітэт і знаходзілася на хатнім лячэньні, што зусім не замінала ёй потым атрымаць дыплём юрыста, па якім яна ні дня не працавала.
з Валяй я пазнаёміўся ў начным клюбе, калі сябры паклікалі на працяг начны трыпу на кватэру да «дзіўнай» знаёмай. і вось я рукаюся з Валяю, а тая кажа: «зараз пукну» і пукае, і ўсе навокал сьмяюцца, а я пачуваю сябе няёмка. яна жыве ў цэнтры Менска, у чатырохпакаёўцы, якая мае другі паверх зь яшчэ трыма пакоямі. месца, каб паспаць хапіла ўсім, але мне не да сну, мы сядзім з Валяю на гаўбцы, які абсталяваны пад яшчэ адзін пакой, п'ем кароткія кактэйлі: апэльсінавы сок, марціні, гарэлка, цынамон… Валя распавядае мне, як старому сябру, усё, што трапляе ёй у галаву, жартуе, сьмяецца, ад яе я чую процьму нейкіх дзіўных гісторый і дзіву даюся, які кардынальна іншы ў яе погляд на сьвет і ніякіх комплексаў, вось яна закінула ногі на гаўбец, я разглядаю яе сьцёгны і фіялетавыя стрынгі, адзначаю, што ў яе дэпіляцыя зробленая пад «дзіцячую нечаканасьць», яе полавыя вусны добра акрэсьлены… Валя кажа, што хацела б зрабіць мне дэпіляцыю грудзей, а то я падобны на маманта, і зьнікае. мы зь ёй знаемы літаральна тры гадзіны, а ў мяне такое адчуваньне, што я яе ведаю з маленства, калі яна была зусім плоскаю і бегала з намі па двары, гуляючы ў «казакоў-разбойнікаў».
яна вяртаецца, здымае зь мяне расшпіленую кашулю, уключае дэпілятар, і я пачынаю лямантаваць не сваім голасам. Валя сьмяецца, і праз колькі сэкунд адпускае мяне, з напаўдэпіляванымі грудзьмі. мы ізноў выпіваем шорт і сьмяемся, яна падае ў сафу, запускае рукі ў валасы, прыгляджвае іх, правая рука путаецца, Валя кажа, што гэта прысохлая спэрма, з раніцы яшчэ засталася.
Частка трэцяя. Мойва
вэнджаная мойва рэдка зьяўляецца на паліцах у крамах, яе замяняюць розныя там салакі, кількі і селядзец, але калі ўжо яна зьяўляецца, то яе татальна выкупляюць.
мойва – незаменная рэч пад піва і вараную бульбу. калі п'еш піва з мойваю, то выжлукціць можна ўтрая больш, а і пассаць мала, такім чынам прадукт у арганізме затрымліваецца на даўжэйшы тэрмін. але лепей потым не глядзець на свой азызлы твар раніцай.
я ня піў месяц і столькі ж трымаўся ў пляне сэксу – у мяне нават не было мастурбацыі. першыя дні ў скронях пульсавалі толькі дзьве думкі: піва і сэкс. я доўга трымаўся, і трымаўся наўмысна, бо аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе і стала агідна і сумна ад таго, што нічога ня хочацца, такім чынам я вырашыў прабудзіць у сабе жаданьне жыць і атрымліваць асалоду ад жыцьця. і мне спадабалася, усе эмоцыі, адценьні думак, назіраньне былі абвостранымі і надавалі жыцьцю сэнс.
я хадзіў зачараваным… і гэта было на трэцім курсе, калі на патоку была адна дзяўчына, Ліля, якая мяне кахала шчыра і аддана, і аднойчы, калі я выходзіў з «Пабеды» пасьля кінафармату «4х4 я проста крыкнуў у натоўп, бо ведаў кожнага другога сталага наведніка фармату: «хто зьбіраецца паехаць да мяне і выпіць?!»
і да мяне падышла яна і сказала, што гатовая ехаць.
праз гадзіну, затрымаўшыся на шляху толькі дзеля крамы, мы былі ў мяне.
я разглядаў яе: прыгожыя вочы, цёмныя валасы, фрызура «карэ», тоненькая, можна сказаць прыгожая, калі б не падбародзьдзе: вострае, двайное, і калі яна зьдзіўляецца – трайное.
зь ёй можна проста адпачыць у ложку некалькі разоў і хопіць. так я разважаў, калі яна распраналася і глядзела проста мне ў вочы… я тады ня ведаў, што яна пачне мяне перасьледаваць.
сэкс у нас атрымаўся няўдалы, я ніяк не знаходзіў да яе шлях, яна была дряўляная, і я бачыў колькі валаскоў вакол смочак, і похва яе была быццам квадратная, і лабок так выпіраў і быў такі востры… карацей, у мяне нічога не атрымалася, ні першы, ні другі, ні трэці раз… яна пакрыўдзілася, але пражыла са мною два тыдні, пакуль маці не прымусіла яе вярнуцца дамоў.
мы з ёй пачалі перасякацца, часам езьдзілі на роварах, часам у баскетбол гулялі, але звычайна я стараўся зь ёю не выпіваць, бо тады яна ехала да мяне і пачыналася ўсё зноў: я ніяк не знаходзіў да яе шлях, яна была дряўляная, і я бачыў колькі валаскоў вакол смочак, і похва яе была быццам квадратная, і лабок так выпіраў і быў такі востры, у мяне нічога не атрымлівалася, ні першы, ні другі, ні трэці раз…
і вось, мінуў месяц цнатлівага жыцьця, я адчуваў сябе сьвятым, які прайшоў празь неверагодныя выпрабаваньні.
на Карла Маркса я адгуляў пяць партыяў у стрытбол і сядзеў на лаўцы, калі выпадкова яе сустрэў, і мы вырашылі схадзіць па піва, дзе я, на сваё шчасьце і бяду, знайшоў вэнджаную мойву.
карціна алеем: двор на Карла Маркса, лаўка, я стаю, бо калі мне чагосьці няцерпіцца ўжыць, я звычайна стаю, рот і рукі запэцканыя пахучым алеем і вантробамі ад мойвы, тлушч капае на фігурную плітку, на лаўцы стаяць запэцканыя мойваю бутэлькі зь півам, побач сядзіць Ліля і распавядае, прычым зь неверагодным натхненьнем, паглядаючы на мяне, што калі-небудзь у нас будуць дзеткі, я ўжо буду на той час выбітным пісьменьнкам, а яна будзе дырэктаркаю мастацкай галерэі… і мы будзем жыць у Бэрне… я ня вельмі добра яе чуў, бо быў засяроджаны на мойве і піве, я адучваў кожнай пораю, як у целе распушчаецца алькаголь, як я насычаюся сьмярдзючаю рыбаю.
а Ліля ўсё ўмілялася і распавядала пра нашу сумесную будучыню, я часам пагаджаўся, а часам проста адрыгіваў, прыкраваючы бруднымі рукамі запэцканы рот.
праз колькі часу я апынуўся ў яе пакоі, п'яны да такога стану, што не мог рухацца, а яна, асядляўшы мяне, спрытна скокала на чэлесе, які праз такое зацягнутае сэкс-галаданьне, стаяў як дуб і нават ня думаў апускацца. яна ўсё скакала, а я то выплываў на паверхню рэальнасьці, то ізноў захлынаўся ў піве і парох мойвы.
з Ліляю мы пабачыліся праз два дні, яна неахвотна глядзела мне ў вочы, і я так ніколі і не спытаў, канчаў я ўвогуле той ноччу ці не, бо калі прачнуўся, чэлес нагадваў сьцёртую да крыві сасіску, той раніцай я прачнуўся а сёмай, устаў, схадзіў пассаў у прыбіральні, гэта доўжылася, напэўна, з паўгадзіны, расчыніў уваходныя дзьверы і зьнік, зашчоўкнуўшы замок.
Частка чацвертая. Эро
вось самы яскравы прыклад таго, што ня ўсе жанчыны так любяць, калі ім цалуюць грудзі альбо пяшчотна іх лашчаць. у мяне была дзяўчына, для якой усе крананьні, заляцаньні і засмокты на такіх жаданых для мужчыны блізьнятках былі абыякавымі, я б нават сказаў – яе адразу цягнула на сон, быццам я яе пагладзіў па галоўцы, настройваючы на каляровыя сны. я не здаваўся. шукаў эрагенныя кропкі – пругкі жывот – як-быццам паказытаў... шыя – кашэчае месца – ну пяцьдзясят на пяцьдзясят.
а потым выпадкова, калі мы разам ляжалі ў ваннай, я вырашыў зрабіць ёй масаж ступняў, і цуд! узбуджэньне, жаданьне, полымя жарсьці хвалямі захлынулі яе і мяне.
але мы з ёй ня так доўга пражылі разам, бо мне гэтыя нажныя гульні надакучылі, бо, вядома, у яе былі прыгожыя пальчыкі, якія я цалаваў, і пятачка такая прывабная, па ёй прыемна было вадзіць пэнісам, але нешта ня склалася, і я, зьехаўшы на новую здымную кватэру, а было гэта акурат на другім курсе, спаткаў Сабіну.
Сабіна – мара любога мужчыны: валасы курчавыя, да попы, сама ўся зьбітая, пругкая, з прыгожымі грудзямі і шырокімі ружовымі смочкамі, яна да адурэньня любіла сэкс і смачна паесьці. узбуджалася яна проста як камэта, якая ўваходзіць у атмасэфру, ты яе толькі дакрануўся, яна ўжо палае і накідваецца на цябе, як драпежнік, з зубамі і кіпцюрамі. яна для мяне пасьля доўгіх пакутаў і пошукаў эрагеннасьці ў іншых жанчын, была вызваленьнем ад любых умоўнасьцяў, даходзіла да аргазму за лічаныя хвіліны і давала табе час не працаваць, падрыхтоўваючы жаночае цела для любошчаў, але займацца сэксам колькі хочацца, пакуль ня кончыш.
але жыцьцё з Сабінаю пакрысе пачало даводзіць мяне да вар'ятні.
вось я пішу выніковую працу па Ніцшэ, зразумела, што ў апошні дзень і час, дэдлайн мінуў два дні як. заходзіць у пакой яна, мая курчавая смаката, і кажа: «блін, я больш так не магу, і чакаць цябе не зьбіраюся, і ў душ не пайду, мне тэрмінова патрэбны сэкс, і ніякіх ванных 'дождікаў'!» я ёй адказваю, што мне б яшчэ паўгадзінкі – і буду вольны, а яна і чуць нічога ня хоча, лезе пад стол і дастае з майткаў мой чэлес...
і такое вар'яцтва па два разы на дзень. я ўсур'ёз пачаў задумвацца, што зь ёй рабіць, бо гэта ж усе прыкметы німфаманіі.
неяк аднойчы, калі я чакаў вучаніцу, бо падзарабляў рэпэтытарствам, за пяць хвілін да прыходу яе Сабіна проста атакавала мяне зь дзьвюх скокаў, і вось карціна алеем: я стаю каля канапы, узмакрэлы са спушчанымі штанамі, расшпіленай кашуляю, вось-вось хутка кончу, Сабіна на канапе галавою ў падушках, я бачу толькі яе сьпіну і часам пазіраю як рухаюся ў ёй... дамафон звоніць ужо трэці раз... ужо-ўжо! хутка адчыню!
мая вучаніца глядзела на мяне ашалела, я ўвесь мокры, ад мяне пахне сэксам – твар чырвоны, валасы абы-як. сяджу насупраць і тлумачу ёй падзелы Рэчы Паспалітай, а ў ванным пакоі чутна як Сабіна мыецца, альбо душам заканчвае справу, хто яго ведае.
мы зь ёй не пасьпелі разысьціся, яна зьехала вучыцца ў Мюнхэн і пакінула мне вялізарную валізу на колах, у якой месьціліся не яе рэчы, і яна абяцала свайму нейкаму былому хлопцу забраць іх у мяне.
і што я магу сказаць, за паўгады да мяне прыяжджала дзевяць розных «былых» мужчын, адзін забраў стары лэптоп, другі – два швэдры, трэці – цэлы пакунак каляровых шкарпэтак... усе яны прыходзілі і ва ўсіх былі аднолькавыя рысы, як яна любіць: няголенасьць, сьветлыя валасы, крыху поўнае цела, і я бачыў, што забіралі яны ня проста рэчы, а найкаштоўнейшыя ўспаміны аб гарачым каханьні і рамантычных курчавых валасах, якія належалі драпежніцы зь неабмежаваным апетытам.
Частка пятая. Эга
Алёнушка, пякельная сябровачка, танюткая, страйнюткая, гнуткая. дзяўчынка – мужчынская мяжа, дэдлайн каханьня. яна любіла і любіць толькі сябе, як казала маці, калі табе мужчына не аддае ўсяго сабе, ён – дрэнь мужчына. Алёнушка гэта добра разумела, бо бачыла, якая ў яе маці і што дзеля яе робяць мужчыны. маці – хітрая котка, і ёй абавязкова трэба стаць такой самай.
у старэйшых клясах Алёнка ўзвысіла сябе па-над усімі і чакала, калі да яе пачнуць прыходзіць хлопцы і падаць у ногі. але нічога не адбывалася, Алёнка яшчэ ня ўмела хітрыць, таму звонку выглядала як гарэзьлівы падлетак, замкнёны ў сабе.
маці кажа, трэба павейкамі часьцей хлопаць, трэба быць адначасова недасяжнаю і квітнеючаю кветкаю, якая адмыслова распусьцілася дзеля чмялёў.
для Алёнкі гэта было складана, яна завяла сабе хлопца, на якім вырашыла трэніравацца. хлопец апынуўся неблагім юнаком, добрым, уважлівым і зачараваным прыгажосьцю сваёй дзяўчыны, таму ёй дазвалялася ўсё: напрыклад, калі яны ядуць штосьці смачнае, Алёнка зьядае вяршкі. калі яны ідуць у парк, Алёнка сядзіць на руках хлопца ў любых выпадках. калі яны цалуюцца, Алёнка сама дазваляе сябе цалаваць, і нават калі яны займаюца пэтынгам, першае, што абавязаны рабіць хлопец, стымуляваць яе, а гэта значыцца – ляжаць на сьпіне і чакаць калі яна скончыць мастурбацыю ягоным чэлесам. неяк аднойчы хлопец захацеў дапамагчы Алёнцы з інтымнымі справамі, на што атрымаў аплявуху і шэптам кінутае: «ціха сабе ляжы, дай скончыць», і яна сьціскае ягоную мужчынскую прыладу.
Алёнка зусім не падавалася тою дзяўчынаю, якую хацела бачыць маці, жаночай лагоднасьці, гнуткасьці і хітрасьці не было, і толькі эгаізм і жаданьне кіраваць і валодаць... і гэты дзіўны пункт, захоўваць цнатлівасьць да вясельля, які ня стаўся для яе перашкодаю ўступіць у мамадынг з трыццацю маладымі гішпанскімі хлопцамі ў курортным клюбе, каб выйграць бутэльку віна.
хлопцу яна, дарэчы, падарыла цэлы букет фобіяў, і хоць яны хутка расталіся, той ня быў здольным заняцца сэксам ажно да трыццаці год.