«Адразутак» лідара HURMA: Ядвіга Паплаўская, Гвэн Стэфані і Ксенія Сітнік. Сэкс не прапаноўваць

Секс • Николай Янкойть
Гурт HURMA запісаў дуэт са спявачкай Валерыяй Садоўскай, фіналісткай украінскага конкурсу «Голос країни», пераможцай беларускага тэлепраекту «Академия талантов». Фронтмэн HURMA Мікіта Найдзёнаў - чалавек сціплы. Замест расповедаў, з кім ён пераспіць без роздумаў, ен расказаў KYKY, з кім хацеў бы папрацаваць у дуэце.

KYKY: Ёсць у цябе адназначны «нумар адзін»?

Мікіта Найдзёнаў: Няма. Але я не рабіў бы дуэт з жанчынай, якая не захапляе мяне знешне, не абуджае ўва мне нешта мужчынскае. Таленавітая жанчына адразу павышае лібіда, умомант. Калі я згаджаюся на дуэт з жанчынай – гэта безумоўнае «адразу так». Першай, як ні дзіўна, я назаву Алу Пугачову. Не ведаю, якая ў нас розніца ўва ўзросце, але Пугачова для мяне – легенда, праспяваць з ёй – як дакрануцца да Джаконды. У яе некалі быў шырокі дыяпазон, таму яна магла б саспяваць партыю і зверху, і знізу.

Вось у ранейшыя часы, калі яна была яшчэ не такой вялікай артысткай – хай бы была зверху. Але цяпер у яе ўжо такі талент нарос, што яго прыходзіцца хаваць пад вопраткай – то лепш, напэўна, усё ж знізу. У Пугачовай шмат мужыкоў было, канешне, але дзеля добрага дуэта можна было б і пастаяць у гэтым шэрагу.

KYKY: А з беларусак?

Мікіта: Ксенія Сітнік. Па-першае, таму, што «только вместе мы большая сила». Па-другое, з ёй яшчэ ніхто не рабіў дуэты – прынамсі, я не ведаю пра гэта.

Не ведаю, чаму яна зараз не займаецца музыкай, але я з ёй пазаймаўся б дакладна. Сітнік рана пачала – і адразу з усёй Еўропай. Канешне, яе ўзрост можа накладаць адбітак, могуць быць юнацкія комплексы. Можа, яна ўвогуле супраць дуэтаў да шлюбу, і скажа мне: «Такі дуэт я зраблю толькі свайму мужу!» Але мне здаецца, гэта справа часу. Дзяўчынка вырасла прыгожая, таленавітая. Думаю, яна ўмее рабіць усё.

KYKY: Давай рушыць на захад. З кім бы ты там падуэціў?

Мікіта: Калі глядзець далёка за акіян – то з Гвэн Стэфані. Гвэн – проста згустак сэксу. Адна мая знаёмая, вельмі крутая вакалістка, кажа, што жанчына павінна спяваць вагінай. Мне здаецца, Гвэн Стэфані якраз з такіх.



KYKY:
Гвэн звычайна робіць дуэты з вялікімі чорнымі хлопцамі – Слім Таг, Akon.

Мікіта: Ну, напэўна, ёй падабаюцца вялікія чорныя мікрафоны. Але вось вырашыла ж яна паспрабаваць мікрафон Адама Левайна! (вакаліст Maroon 5 – заўв. KYKY). Канешне, каб зрабіць дуэт з Гвэн Стэфані, мне трэба было б шмат рыхтавацца. У салярый схадзіць, раз яна цемнаскурых любіць. І ў спартзалу дакладна, біткі нарасціць. Але мне, як кажуць, не ў каня корм: колькі б я ні еў, колькі б ні займаўся, нічога на мне не нарастае. Можа, калі ёй падабаюцца худыя і падцягнутыя, як Адам Левайн, яна і для мяне б нешта знайшла. Ды Левайн і сам агонь, канешне.

Ведаеш, калі б быў жывы Фрэдзі Меркуры, у маім спісе жаданых дуэтаў быў бы адзін мужык. А другі мужык пасля Фрэдзі – гэта, напэўна, Левайн. Так што, у прынцыпе, можна было б і трыа зрабіць.

KYKY: Але Гвэн Стэфані ўжо пераспрабавала ўсе стылі. Што новага ты можаш ёй прапанаваць?

Мікіта: Я магу быць ёй цікавы як старанны вучань. У мяне ёсць задаткі, але над імі трэба яшчэ папрацаваць. Можа, ёсць у яе такія настаўніцкія рысы – то я б у яе павучыўся. Дарэчы, наконт вобразу настаўніцы. Разбіваць сямейны дуэт Паплаўскай і Ціхановіча я не хацеў бы, але тэарэтычна паспрабаваць з Ядзвігай мне было б цікава.

Паплаўская – жанчына са сваёй загадкай, яна не выветрылася з часам, не разбоўталася з гадамі. Яе акуляры акурат ствараюць пэўны вобраз настаўніцы: «Ты быў кепскім хлопчыкам, зараз я навучу цябе, як спяваць!» Думаю, яна б навучыла. Тым больш вопыт у яе добры: усё ж Ціхановіч – рок-зорка часоў юнацтва нашых бацькоў, ён не лыкам шыты. Ёсць такія артысты, якія могуць раскрыцца толькі ў дуэтах – вось Паплаўская, мне здаецца, акурат з іх.

KYKY: Хто наступны?

Мікіта: Кэці Тапурыя, вакалістка «А-Студио». Гэта поп-таямніца, сапраўдная жанчына-загадка. Што ні позірк, што ні нота – усё пражыта. Што б ні спявала, у кожную фразу ўкладзена столькі сэнсу, столькі душы – проста фантастыка.

Мне б проста побач з ёй пастаяць, хаця б тантрычны дуэт зрабіць. Ці нават дуэт па скайпе. Як гэта называюць – вірт-дуэт? Думаю, мне б яго хапіла, каб натхніцца на некалькі альбомаў наперад.

KYKY: Можа, табе проста падабаюцца жанчыны з азіяцкай знешнасцю?

Мікіта: Па шчырасці, не, мне хутчэй шведкі падабаюцца. А калі ўжо казаць пра гэту шведскую знешнасць – то я б паспяваў з Ліндай Макартні. Я б не ставіў яе на бэк-вакал, як сэр Пол – я б праспяваў з ёй як след. Лінда – жанчына, якая ўмела сысці на другі план, але пры гэтым усё роўна прыцягвала ўсю ўвагу.

І яна такая прыгожая, такая добрая! Была б яна маёй сучасніцай – не думаў бы і ажаніўся адразу. З астатнімі – проста зрабіў бы дуэт на адзін-два разы, а для Лінды адкрыў бы вакансію ў гурце. І сталі б мы сапраўднымі Wings, расправілі б свае крылы – і спявалі разам.

KYKY: У кожным дуэце павінен быць актыў і пасіў?

Мікіта: Актыў і пасіў – крыху не тыя словы. Проста нехта адзін павінен задаваць тон, а іншы – прымаць гэты тон, але рэгуляваць яго і накіроўваць. Някепска, калі жанчына можа браць ініцыятыву на сябе – але важна, каб гэта задавальняла абодвух. Думаю, адзін чалавек у дуэце павінен быць лідарам. Вось, напрыклад, пара Маякоўскага і Брык. Брык выбрыквала, дамінавала на 100%, а Маякоўскі з усёй сваёй паэтычнай моцай ёй цалкам падпарадкоўваўся. Ленан, я думаю, таксама падпарадкоўваўся Ёка Она. Ён жа спачатку проста хацеў забіць цвік, а яна не дазволіла так проста, узяла справу ў свае рукі. І па выніку Джон знайшоў у Ёка выратаванне ад праблем, ён нават узяў сабе яе прозвішча.

А Ёка нават падкідвала Ленану палюбоўніц і ведала ўсе падрабязнасці! Вось такія яны, жанчыны – не дай бог на такіх натрапіць.

KYKY: Значыць, дуэта на правах роўнасці не атрымаецца?

Мікіта: З тандэмаў, дзе людзі робяць усё на роўных, нічога добрага звычайна не выходзіць. Я думаю, большасць жанчын і не хоча роўнасці. Ім не роўнасць патрэбная, ім патрэбны нармальны моцны мужык. Усе гэтыя штучкі пра самастойнасць – з-за таго, што мужык не той пайшоў. Зразумела ж, самарэалізацыя жанчыны не ў баршчах, і «моцны мужык» – не значыць сямейны ўзурпатар, які будзе трымаць жанчыну на ланцугу. Але жанчыне патрэбныя сямейныя рэчы, і шмат знаёмых мне кажа пра гэта. А мужык пры ўсёй логіцы свайго розуму – ніфіга не лагічны. Мужчыны схільныя да таго, каб лётаць у аблоках і ствараць рок-гурты. І гэта жанчыны звычайна робяць прапановы мужчынам пабрацца шлюбам – мужыкі проста іх агучваюць.


Хто: HURMA – поп-рок гурт, спявае на беларускай мове. Дэбют года-2013 па версіі партала Tuzin.fm. Нядаўна прэзентавалі дэбютны альбом Repeat. Валерыя Садоўская – беларуская і ўкраінская спявачка, фіналістка украінскага конкурсу «Голос країни», пераможца беларускага тэлепраекта «Академия талантов».

Што: кранальная дуэтная песня аб растанні. «'Дзякую' – гэта песня, да якой мне трэба было дарасці», – расказвае Мікіта Найдзёнаў. – «Я напісаў яе паўтара гады таму. Праз паўгады я пачуў Леру на «Еўраадборы» і зразумеў, што хачу запісаць песню менавіта з ёй. І хаця да запісу мы сустракаліся ўсяго раз, і нават ніколі не спявалі разам да студыі, Валерыя адчула песню, нібыта тое, што яна спявае, адбывалася з ёй самой».

Валерыя Садоўская i Мікіта Найдзёнаў

Дзе пачуць жыўцом: 27.11 у 19.00 у клубе «Пляцоўка хол» на прэзентацыі альбома Repeat гурта HURMA.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

От жезла дьявола к барахлящему поршню. Как XX век изменил взгляды на пенис и вагину

Секс • Андрей Тетёркин

В отличие от животных, человек способен влиять на своё тело. Достаточно сравнить современных людей с неандертальцами, чтобы убедиться, как культурная деятельность изменила облик человека. Обычно указывают на трансформации черепа, но магистр философии Андрей Тетёркин сосредоточился на переменах в генитальной зоне, которые произошли благодаря событиям прошлого столетия.