В феврале министерство образования разослало письмо «Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі», согласно которому при постановке детей на учет в ясли и садики можно выбрать желаемый язык обучения: беларуский или русский. Александра Боярина, общественный активист, добивающийся распространения беларуского языка, решила проверить, соблюдают ли указания министерства подчиненные ему отделы исполкомов. Соблюдают. Целых 20%. Приводим пост целиком.
«Мне падавалася, што Міністэрства адукацыі пабудавала моцную сістэму, дзе ўсе слухаюцца кіраўніцтва як салдаты. Арганізацыю працы можаце ацаніць, калі азнаёміцеся з вынікамі нашага апошняга маніторынгу.
Коратка – 20% рэагуе на дзеянні кіраўніцтва.
Мы звярнуліся ўва ўсе выканкамы краіны з пытаннем, ці фіксуюць яны ў «Адным акне» мову навучання пры пастаноўцы на ўлік. Размова пра дзіцячыя яслі-садкі, як вы разумееце.
Нагадаю, 23.02.2018 Міністэрства адукацыі разаслала пісьмо № 02-02-18/167/дс/ «Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі», згодна якому рэгістрацыйна-кантрольная форма дапаўняецца рэквізітам «пажаданая мова адукацыі». Запыт у выканкамы мы рабілі з 05.03 па 13.03.
Вынікі:- Мову навучання пасля атрымання пісьма ад МА пачалі фіксаваць 30 райвыканкамаў, што складае 20% ад агульнай колькасці выканкамаў. Так і напісалі, працуем згодна з Пастановай 234 (гэта тая, якая не прадугледжвае збор інфармацыі па мове навучання), але згодна атрыманаму пісьму ў форму дададзена «пажаданая мова адукацыі».
- 11 раёнаў напісалі, што працуюць згодна пастанове 234 і пры гэтым фіксуюць мову навучання, спасылаючыся на іншыя пастановы 2009 г.
- 47 не фіксуюць, бо працуюць згодна пастанове 234.
- Адзін адмовіўся адказваць увогуле, 2 раёны адказалі, але не па зместу.
- Усяго выканкамаў 150, адказы атрымалі ад 91.
Прашу адзначыць, што 11 і 47 здзяйсняюць супрацьлеглыя дзеянні, карыстаючыся аднымі і тымі ж дакументамі. І ўсе яны не атрымалі пісьма ад МА.
Далей на сустрэчы ў МА Р. Сідарэнка сказала, што інфармацыя пра новую магчымасць абіраць мову навучання з'явіцца на сайтах распарадчых органаў.
Праверылі ўсе выканкамы 07.04. Вынікі:- 29 сайтаў аддзелаў адукацыі (і гэта не сайты адміністрацыі раёна ці сайты выканкамаў) размясцілі інфармацыю пра выбар мовы навучання.
- 13 сайтаў размясцілі і інфармацыю, і спіс груп.
- 42 сайты аддзелаў адукацыі размясцілі спіс груп, садкоў і аб'яў пра набор.
- 71 не размясцілі нічога.
- 79 размясцілі хоць нешта (або інфармацыю, або спіс груп).
Трымаем у памяці лічбу 150. Такім чынам, 20% зрабілі тое, што ім зверху спусціла МА. І толькі 10% зрабіла гэта ў адпаведным аб'ёме.
Да выканкамаў прэтэнзій няма. Пытанні да кіраўніцтва, якое не ў стане за столькі гадоў арганізаваць працу сістэмы. Відавочна, што стабільна працуючая сістэма, а стабільнасць у нас якаць аб'ектыўная, паказвае стабільна кепскую працу, кіраўніцтва не мае кантролю над супрацоўнікамі і не мае ўплыву на іх дзеянні. Пры тым што яны ўсе баяцца пакарання зверху».