Усё пад кантролем

Город • Хрысціна Чарнушэвіч
Што адбываецца з мастацтвам пад жорсткім ціскам уладаў? Якія тэмы аб’ядноўваюць прапагандысцкія творы? Як таталітарны строй адбіўся на мінскай архітэктуры? На гэтыя пытанні адказаў гісторык мастацтваў, культуролаг і мастак Сяргей Харэўскі.

: Еўропе і Азіі, Амерыцы і Афрыцы. Але нягледзячы на такую надзвычайную разнастайнасць, улады не былі арыгінальнымі ў сваім стаўленні да культурнага жыцця. Безумоўна, яны ведалі лепш за творцаў, якім мусіць быць мастацтва, каб рэжым мацнеў і квітнеў, а людзі бадзёра і весела рушылі да мэтаў, акрэсленых самімі ж уладамі.

 Што ўласціва таталітарнаму мастацтву? – выводзіць агульныя прынцыпы Сяргей Харэўскі. – Найперш, адсутнасць псіхалагізму, лірычнага пачатку. Як павучаў Гэбельс, мастацтва павінна быць гераічным, «прасякнутым сталёвай рамантыкай, пазбаўленым усялякай сентыментальнасці, нацыянальным і патэтычным». Патэтыка – вельмі важная рыса! Затым – пафаснасць. Часцяком празмерная, месцамі нават камічная пафаснасць, дзеля дасягнення якой выкарыстоўваецца, перадусім, манументалізм – набор прыёмаў, што робяць маштаб аб’екту ці вобразу большым, чым ён ёсць на самой справе. Сталіна, напрыклад, па-мастацку ўвасаблялі адразу па яго прыходзе да ўлады. Аднак толькі па вайне маштаб ягоных выяваў пачаў нагадваць егіпецкае мастацтва, дзе вакол фараона-гіганта валтузяцца чалавекападобныя карузлікі. 

s

Сяргей Харэўскі       

Таталітарнае мастацтва выхоўвае і прапагандуе, яно штампуе пакорлівых і перакананых адэптаў дзяржаўнай палітыкі. Каб прытупіць успрыманне, ідэалагічныя ісціны даводзяцца спрошчанай мовай, вобразамі, запатрабаванымі шырокай публікай.

 Варожасць таталітарных рэжымаў да індывідуалізму і андэграўнду ёсць праява, у пэўным сэнсе, дэмакратыі – бо гэта патрафлянне густу бальшыні, – тлумачыць Сяргей Харэўскі. – Менавіта масавы глядач захоўвае простую язычніцкую традыцыю шанавання радасцяў цела. Культ спорту ды эратызм мастацтва ў таталітарных краінах быў спосабам стварыць ілюзію смакавання забароненага плоду, не падрываючы падвалінаў самога ладу. Парадокс, але за паўстагоддзя існавання ў таталітарных умовах выяўленчае мастацтва, як ні намагалася ўлада, так і не стала масавым. А затым перастала цікавіць публіку. То бок, сваёй мэты яно так і не дасягнула.

 Праблема стылю ўвесь час казытала ўлады, – распавядае даследчык. – Напрыклад, Гітлер асабіста настойваў на антычных узорах для эстэтыкі нацыянал-сацыялістычнай Нямеччыны. Савецкі таталітарызм некалькі разоў карэнным чынам змяняў эстэтыку дзяржаўнага мастацтва: спачатку гэта быў радыкальны бальшавіцкі авангард, што прышчаплялі гвалтам ад Віцебску да Уралу, затым горкаўска-жданаўскі сацыялістычны рэалізм, пазней – суворы стыль 1960-х, а пад канец таталітарную дзяржаўную эстэтыку пачынаюць называць «інтэрнацыянальным сацыялістычным мастацтвам».

t

праэкт Дзяржаўнага тэатра оперы (1932) Георгія Лаўрова       

 Тэмы прапагандысцкіх твораў склалі стандартны набор, – пералічвае Сяргей Харэўскі. – Гэта ўзнясенне этнічнага фізічнага тыпу, гераізацыя паўсядзённасці, міфалагізацыя нацыянальнай мінуўшчыны. Адпаведна, палотны сталініста Паўла Корына гэткія ж фашыстоўскія, як у познім этапе жывапісу Джына Сэверыні. Таксама можна параўнаць рускага сталініста Ісака Бродскага і гітлераўца Зэппа Хільца. Неверагоднае духоўнае падабенства!

Але ў кожнай краіне нацыянальная спадчына ўсё ж такі пакідае свой асаблівы адбітак на звыклым шаблоне таталітарнай культуры. У мастацтве Паўночнай Карэі нейкім чынам спалучаюцца кідкія камуністычныя лозунгі і спрадвечныя народныя эстэтычныя матывы. Беларускі партрэтны Ленін – кірпаты ды рудаваты, на Каўказе – з чорнымі бровамі, а ў Азіі – мангалоідны. Прыродная спецыфіка таксама адыгрывае сваю ролю: адсутнасць дастатковай колькасці мармуру вымушае наш таталітарны манументалізм стаць бетонным. Мноства скульптураў зроблена з цэменту і гіпсу.

Культурная прастора Мінска як спадкаемца савецкіх традыцый, канешне, не абышлася без таталітарнага ўплыву.

в

праэкт Дома Ураду І. Лангбарда       

 Яскравейшым узорам сталіншчыны ёсць ансамбль Сувораўскага вучылішча, – гаворыць культуролаг, – дзе нядаўна ізноў ахайна выляпілі імя Сталіна ў картушах над вокнамі… Былы Сталінскі, а цяпер праспект Незалежнасці  i сёння застаецца найбольш выразным дакументам таталітарызму. Не спасцігнутая чалавекам, што толькі заехаў сюды з драўлянай хаты, архітэктура сталіншчыны выглядае на каласальную дэкарацыю, збудаваную для немаведама якіх містэрыяў. Варта адзначыць, што гэты ансамбль ствараўся лепшымі тады дойлідамі СССР. Іхнае майстэрства не выклікае сумневу. Але тым больш сумнеўнай здаецца семантыка гэтай архітэктурнай утопіі, запазычанай з сярэднявечча. Перыяд такіх дзіўных архітэктурных эксперыментаў доўжыўся да савецкай дырэктыўнай Пастановы аб ліквідацыі «празмернасцяў у архітэктуры і праектаванні» (1955). Ад 1945-га архітэктура БССР канчаткова парывае свае сувязі з дойлідзтвам Еўропы. На тым і палягае адна з фундаментальных праблем спадчыны таталітарызму – ізаляцыя ад еўрапейскай практыкі.

Што ж рабіць з велізарным культурным пластам, які застаўся нам яшчэ з тых часоў, калі тыповыя скульптуркі савецкіх дзеячаў множыліся з неймавернай хуткасцю? Ці можна вылучыць з гэтай навалы нешта каштоўнае і як ставіцца да ўсяго астатняга?

 Гэтую частку нацыянальнай мастацкай спадчыны трэба вывучаць, класіфікаваць, аналізаваць, – упэўнены Сяргей Харэўскі. – Выдаваць дыхтоўныя альбомы, ладзіць тэматычныя выставы, ствараць асобныя музейныя экспазіцыі. А найперш – згрэбсці большасць манументаў саветызму і помнікаў леніным, створаных ананімнымі аўтарамі, з нашых вачэй, далей ад дзяцей, каб не шкодзіць псіхіцы. Самыя цікавыя з мастацкага гледзішча і каштоўныя ў гістарычным сэнсе, напрыклад, даваенныя, мусяць быць змешчаныя ў дварах музеяў і ў тэматычных парках. Самае месца для арджанікідзаў, фрунзэ, кіравых, леніных – на лініі Сталіна. А ўсіх дзяржынскіх я б завез у Дзяржынава, пад Івянец, дзе іх радавы музей.

н

праэкт будынка Акадэміі Навук (М. Коржаў, Ассацыяцыя новых архітэктараў АСНОВА, 1931)            

 Ёсць сотні твораў ва ўсіх жанрах, вартыя ўвагі, – дадае гісторык мастацтваў. – Гэта жывапіс Ахрэмчыка і Волкава, Касмачова і Савіцкага, скульптуры Азгура і Бембеля, Анікейчыка і Селіханава, графіка Гуціева, Шаранговіча. Пано Арцімовіча на пачатку праспекта Параможцаў і мазаіка Кішчанкі на Юбілейнай плошчы – маштабныя, унікальныя артэфакты. І Леніна перад Домам урада, працы Гентрыха Манізера, я таксама лічу сапраўдным шэдэўрам, у сваім жанры.

Калі з матэрыяльнай праявай мастацтва таталітарызму, пры жаданні, можна разабрацца даволі проста, то раны, нанесеныя свядомасці, загойваюцца з невялікім поспехам.

 Сённяшнее грамадства пакуль не гатовае да ўспрымання складаных культурных з’яў, – кажа Сяргей Харэўскі. – За гады таталітарызму яно ў прынцыпе адвучылася ўспрымаць, разумець і шанаваць мастацтва. Таму сёння беларускае грамадства абсалютна абыякавае і да спадчыны савецкіх часоў і не бярэ сабе за клопат пацікавіцца чымсьці больш складаным.

л

планіроўка плошчы Леніна па задумцы 1948 года      

Варта памятаць, што мастацтва і дзяржаўныя інстытуты ўзаемадзейнічаюць не толькі ў таталітарных краінах. Але, натуральна, гэта адносіны зусім іншага кшталту.

– Некаторыя краіны традыцыйна моцна падтрымоўваюць і прапагандуюць у свеце сваё мастацтва, напрыклад, Францыя. А вось для Італіі гэта менш характэрна, бо ўсе і так ведаюць гэтую краіну як калыску мастацтва. У Скандынавіі выдаткоўваюцца велізарныя сродкі на музеі, на гранты для мастакоў з усяго свету. Бо ў тых халодных краях мастацкі даробак гістарычна сціплейшы. Зараз яны гэта выпраўляюць. Але, калі казаць наогул, роля дзяржавы, улады ў мастацкім працэсе куды менш заўважная. А вось у прапагандзе мастацтва, у экспазіцыйнай дзейнасці, у ахове культурнай спадчыны дэмакратычныя краіны робяць нашмат больш.

 

фотаздымкі

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Еще парочку

Город • Вероника Цвирко

Четыре бармена рассказали журналу КУ, есть ли польза от белорусских обучающих курсов, стали ли посетители кафе и клубов разборчивее в напитках и стоит ли заказывать коктейль с водкой, если вы на дух ее не переносите.