Зрабi князя сваiмi рукамi

Арт
Вулiчны мастак Dream стварае стрыт-арт на беларускую тэматыку i расказвае, навошта ён гэта робiць, на якiх веладарожках клеiць постэры i як ставiцца да мiнулага.

Здаецца, да мяне яшчэ ніхто не рабіў нашых князёў, таму лічу сябе першапраходцам. Я адбіраў тых, што ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё ВКЛ. З усіх найбольш мне падабаецца Вітаўт. У гэтым годзе было 600 год Грунвальдскай бiтве, так што я патрапiў у тэму.

Маляваў стэнсілы і постэры, клеіў iх каля веладарожкі, што ідзе ўздоўж Свіслачы. Адзін постэр мы з сябрам наўпрост прыклеілі на шкло i выставілі яго каля дарогі на Раманаўскай Слабадзе. Ён там стаіць і дагэтуль, вось толькі нехта заляпаў фарбай твар. Не столькі дворнікі зрываюць іх, як недабразычліўцы.

Таксама у мяне ёсць працы з Караткевічам, Каліноўскім і Дамейкам. Я буду працягваць далей, бо Беларусь багата на сыноў выбiтных, але неўшанаваных.

Блог аўтара

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Мы занадта шмат спiм

Арт

Мастак Сяргей Грыневiч, чые працы захоўваюцца i ў прыватных калекцыях у Беларусі, і за мяжою, а таксама ў калекцыях такiх банкаў, як, напрыклад, Cai (Іспанія), Raiffeisen (Швейцарыя), расказвае пра свой боль, бутафарычны свет i адчыненыя вокны.